Генштаб Турцыі: "Расійскія пілоты былі папярэджаныя 10 разоў напрацягу 5 хвілін"
![Генштаб Турцыі: "Расійскія пілоты былі папярэджаныя 10 разоў напрацягу 5 хвілін"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/thumbs_b_c_84a449406a16742279eb64c34917b4a3.jpg.webp?itok=tzGRLh5d)
Генеральны штаб ваенна-паветраных сіл Турцыі паведаміў, што расійскі самалёт, які парушыў турэцкую мяжу, быў папярэджаны 10 разоў на працягу 5 хвілін. Але пілоты не адрэагавалі, таму "у межах вядзення баявых дзеянняў два знішчальнікі F-16 паветраных сіл Турцыі ўмяшаліся".
У заяве генштаба гаворыцца, што расійскі СУ-24 быў збіты ў 9:20 па мясцовым часе ў правінцыі Хатай у раёне горада Яйладагы.
Расійскае Мінабароны заяўляе, што самалёт знаходзіўся выключна над тэрыторыяй Сірыі.
![Генштаб Турцыі: "Расійскія пілоты былі папярэджаныя 10 разоў напрацягу 5 хвілін"](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2015-11-24v12.54.55.png)
Сбит российский #бомбардировщик #Су-24, нарушивший воздушное пространство #Турции #AA https://t.co/9vYwnDFvZq pic.twitter.com/3bijNIjV9E
— ANADOLU AGENCY (RU) (@aa_russian) 24 ноября 2015