Генсакратар ААН прыбудзе ў Беларусь з візітам

Генсакратар ААН прыбудзе ў Беларусь з візітам

Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш прыбудзе ў Беларусь на пачатку верасня, інфармуе прэс-служба МЗС. Гэта будзе першы візіт чыноўніка такога ўзроўню ў нашу краіну.

Генсакратар прыме ўдзел у канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій". Яна пройдзе ў Мінску 3-4 верасня. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларусь і ААН.
 
Гаворка пра гэта вялася падчас сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова з генеральным сакратаром ААН Антоніў Гутэрышам 17 ліпеня.

Паведамляецца, што Гутэрыш высока ацаніў намаганні Беларусі ў галіне ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі