Генадзь Блізнюк прынёс перамогу БАТЭ над ісландскім "Валюрам"

Перамогу атрымаў барысаўскі БАТЭ над ісландскім "Валюрам" у першым матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Гульня прайшла ўчора ў Барысаве.

Перамогу чэмпіёну Беларусі прынёс форвард Генадзь Блізнюк, які вызначыўся на 72-й і 78-й хвілінах.

Матч у сталіцы Ісландыі Рэйк'явіку пройдзе 23 ліпеня. Пераможца пары БАТЭ - "Валюр" - у другім кваліфікацыйным раўндзе згуляе з бельгійскім "Андэрлехтам".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі