Гарналыжная траса “Сонечнай даліны” ў Мінску прапрацавала ўсяго некалькі дзён
![Гарналыжная траса “Сонечнай даліны” ў Мінску прапрацавала ўсяго некалькі дзён](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/28545_21743193984.jpg.webp?itok=ZiFkMZmY)
Мінскі гарналыжны цэнтр “Сонечная даліна” 16 снежня адкрыў свае схілы для тых, хто жадае пакатацца на лыжах. Аднак дзейнічала паслуга ўсяго некалькі дзён. Ужо з 21 снежня праз надвор’е гарналыжная траса спыніла працу.
“У сувязі з умовамі надвор’я мы часова прыпыніліся. Ужо другі дзень траса не працуе, — паведамляюць у цэнтры. — Плануем адкрыцца ў наступны панядзелак. Там чакаюцца маразы, і мы будзем адкрывацца”.
Здымак з архіву. Фота: minskgosti.com