Гандбольнае мінскае “Дынама” — у фінале турніру ў Нямеччыне

17 жніўня ў Мельзенбургу чэмпіёны Беларусі перамаглі клуб 2-й нямецкай бундэслігі “Лейпцыг” з лікам 31:24. Такім чынам дынамаўцы апынуліся ў фінале гэтых спаборніцтваў. Самым выніковым гульцом стаў Мікалай Стэцюра, які 10 разоў прабіваў браму супернікаў.



Тым часам бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова завяршыў выступы на турніры ў македонскай Струзе. У матчы за 3-е месца брэстаўчане саступілі чэмпіёну Македоніі “Вардару” са Скоп’е — 24:33, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі