Галубы сарвалі канцэрт Kings of Leon

Цікавы казус адбыўся нядаўна з гуртом Kings of Leon. Падчас свайго выступу ў Сэнт-Луісе музыкам давялося сысці са сцэны ўжо пасля трэцяй песні з-за таго, што ім на галаву актыўна гадзілі галубы. “Больш за ўсё пацярпеў басіст гурта, — піша ў сваім блогу бубнач Натан Фалаўіл. — За першыя 10 хвілін галубы “абрабілі” ягоны касцюм. Ну, а калі “шчасце” патрапіла яму на шчаку, мы вырашылі, што будзе лепш пакінуць сцэну. Вы ўжо прабачце, калі табе гадзяць на галаву — гэта не толькі непрыемна, але яшчэ і небяспечна для здароўя”.

Паводле словаў музыкаў, пад бамбардзіроўку памётам трапілі не толькі Kings of Leon, але і гурты, якія іх “разагравалі”.  Аднак “каралі” не прыслухаліся да калег. Зараз гурт вінаваціць арганізатараў у парушэнні кантракта — у тым пункце, дзе гаворка ідзе пра санітарныя нормы. Дзіўныя птушкі: нават гучных дэцыбелаў не баяцца!

Фота: www.muzland.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі