Галоўны санітарны лекар заклікала не набываць ягад абы-дзе

Аматары купляць ягады на адвольна арганізаваных рынках і  ўздоўж дарог не застрахаваныя ад прадукцыі  з перавышэннем  радыёнуклідаў. Пра гэта заявіла галоўная санітарная  лекарка міністэрства аховы здароўя Беларусі Валянціна Качан. Паводле яе інфармацыі, напрыклад, на  бабруйскай трасе людзі купілі ягады,  у якіх норма па ўтрыманні радыёнуклідаў была перавышаная ў 80  разоў. 
"Калі жа  ягады  ўсё  жі  былі набытыя, то абавязкова трэба звярнуцца ў санітарныя службы  або  на  рынкі,  дзе гэтыя ягады  правераць  на  ўтрыманне радыёнуклідаў", - падкрэсліла Ў.Качан, дадаўшы, што лабараторныя даследаванні  на ўтрыманне радыёнуклідаў у ежы  для  насельніцтва праводзяцца бясплатна. Пры  гэтым  яна адзначыла, што "ягады збіраюць рукамі, і ў перыяд павелічэння сезонных кішачных інфекцый трэба іх дбайна мыць".

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі