Галоўны пазаштатны нейрахірург Мінска: любая хвароба — кара за канкрэтны грэх

Галоўны пазаштатны нейрахірург Мінска: любая хвароба — кара за канкрэтны грэх

Усе хваробы — гэта расплата за грахі. Пра гэта загадчык нейрахірургічнага аддзялення 5-й гарадской клінікі, галоўны пазаштатны нейрахірург Мінска Аляксандр Бараноўскі заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Мінск-Навіны"

Паміж лекарам і журналісткай адбыўся наступны дыялог:

— Кажуць, анкалогія даецца чалавеку за нешта...

— Любая хвароба даецца за нешта... Як пакаранне за канкрэтны грэх.

— Немаўляты чым награшылі?

— Вінаватыя бацькі, бабулі, дзядулі... Малыя расплачваюцца за іх грахі. Як жа іх загладзіць? Хадзіце ў царкву, маліцеся. Я перад кожнай аперацыяй малюся за свайго пацыента. 

Бараноўскі заяўляе, што ўсім трэба ісці гэтым шляхам, іначай медыцына ператворыцца ў набор аперацыяў: "будзем рэзаць ці не?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі