Галоўнага трэнера футбольнага клуба звольнілі праз чатыры дні працы

Галоўнага трэнера футбольнага клуба звольнілі праз чатыры дні працы

Міхаіл Макоўскі паспеў папрацаваць галоўным трэнерам футбольнага клуба "Маладзечна" толькі чатыры дні. 

Як піша nn.by, 16 лютага Макоўскага прызначылі ў кіраўніцтва футбольнага клуба другой лігі. Але ўжо 19 лютага яго звольнілі. У гэты дзень адбывалася сустрэча трэнера з заўзятарамі і прэсай. На гэтую сустрэчу Макоўскі, як пішуць футбольныя суполкі ў сацыяльных сетках, прыйшоў п'яным. Адразу пасля заканчэння сустрэчы яго і адхілілі з пасады. 

Замест яго галоўным трэнерам быў прызначаны яго родны брат Уладзімір. Ён, дарэчы, раней быў асуджаны на два гады за арганізацыю дамоўных матчаў і пазбаўлены права займаць любыя пасады, звязаныя з футболам, на працягу пяці гадоў. Гэтае прызначэнне абурыла футбольных заўзятараў, таму Уладзімір Макоўскі прабыў на пасадзе галоўнага трэнера клуба яшчэ менш, чым яго брат. 

Цяпер галоўным трэнерам "Маладзечна" прызначаны Валерый Ветраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі