Вы тут

“Галасы 3%Места”: сацсеткі раз'*балі беларускіх удзельнікаў Еўрабачання

Мем "Ну так, ну так, пайшоў я нафіг" як магчымая рэакцыя сясцёр Груздзевых.

Беларусь на "Еўрабачанні-2021" прадставіць баранавіцкі гурт "Галасы ЗМеста". Складана знайсці больш ангажаваных музыкаў: у сваіх песнях яны кпяць з пратэстоўцаў і іх лідараў, а ў сацыяльных сетках можна сустрэць і такое азначэнне жанру, у якім яны працуюць: "тыц-тыц Азаронак".

"Гэта як калі б хлопцы, якія граюць у пятніцы ў мікрараённай піўнусе, сталі выконваць пакладзеныя на музыку прамовы Качанавай", — піша тг-канал "Кукловод и овца". Еўрарадыё прашарсціла сацсеткі і сабрала іншыя рэакцыі на "Галасы ЗМеста". Мы выбралі самыя культурныя допісы — тыя, што без мату.

Калектыў "Галасы ЗМеста" — былыя кавэзэшнікі з Баранавіч. На сайце гаворыцца, што група існуе ўжо даўно, але назву "Галасы ЗМеста" яна атрымала толькі вясной 2020 года. У КВЗ яе лідар Дзмітрый Бутакоў і яго таварышы гулялі за каманду "Клуб аматараў жыцця".

Калі вы да навіны пра ўдзел гурта нічога пра іх не чулі, то нічога страшнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.