Гадавіну незалежнасці Беларусі адзначаць салютам

Нагадаем, дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР дэпутаты прынялі яшчэ 27 ліпеня 1990 года, аднак рэальную моц яна набыла толькі 25 жніўня 1991-га. Менавіта з гэтага дня наша краіна стала фактычна самастойнай. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР змяніла назву і дзяржаўныя сімвалы. Поўнае замацаванне незалежнасці адбылося ў снежні 1991 года, калі было падпісанае Белавежскае пагадненне і Савецкі Саюз быў ліквідаваны.





У Беларусі афіцыйна гэты дзень не адзначаецца, а ва Украіне 24 жніўня адзначаюць Дзень незалежнасці (украінцы прагаласавалі на дзень раней).

Лукашэнка павіншаваў Януковіча з Днём незалежнасці







"Беларуская нацыянальная памяць" на сваёй старонцы ў facebook звярнулася да беларусаў. “Дваццаць два гады таму, 25 жніўня 1991 года а 20 гадзіне 12 хвіліне, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону. Хай салют 25 жніўня а 20 гадзіне 12 хвіліне будзе нашым напамінам пра той славуты і лёсавызначальны дзень”, — гаворыцца ў звароце.

 

Пазьняк: Дзякуй Богу, што мне ўдалося жыць у гэты час!