Футбольны матч спынілі з-за сабакі, які выбег на поле "па патрэбе" (відэа)

У нядзелю на хатняй арэне найстарэйшы аргенцінскі клуб "Расарыё Сентраль" прымаў у гасцях каманду "Рывэр Плэйт" з Буэнас-Айрэс. На 23-й хвіліне сустрэчы сцюарды з цяжкасцю выгналі бадзяжнага сабаку з поля. Аднак сабака здавацца не збіраўся, піша сайт sportnaviny.com.



На 73-й хвіліне гульні жывёла з'явілася зноў і, па-гаспадарску прысеўшы ля брамы "Расарыё", справіла патрэбу. Каб выгнаць нахабнага сабаку, сцюардам спатрэбілася больш за пяць хвілін. На гэты ж час матч быў прыпынены.



Дарэчы, гульня завяршылася з нічыйным лікам 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі