Футбалісты БАТЭ атрымалі "золата" чэмпіянату Беларусі-2017 (фота, відэа)

Футбалісты БАТЭ атрымалі "золата" чэмпіянату Беларусі-2017 (фота, відэа)

Футбалісты БАТЭ атрымалі залатыя медалі чэмпіянату Беларусі 2017 года. Урачыстая цырымонія прайшла на "Барысаў-Арэне" на Дзень Перамогі. У яе праграме быў канцэрт, выступ байкераў, салют.

ФК БАТЭ заснаваны ў 1996 годзе. Клуб з раённага цэнтра Мінскай вобласці з'яўляецца 14-разовым чэмпіёнам нашай краіны. Кіраўнік клуба — Анатоль Капскі.

"Золата" барысаўчане мусілі атрымаць яшчэ пасля заканчэння чэмпіянату, але ўрачыстая цырымонія была перанесена з-за скандальнай "справы Верамко" (з-за наяўнасці ў заяўцы на матч са "Слуцкам" брамніка, які своечасова не заплаціў штраф, з БАТЭ здымаліся 3 ачкі, якія пасля былі вернутыя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі