Вы тут

Фуркад выйграў індывідуальную гонку ў Антхольцы, Смольскі — 34-ы

Антхольц / twitter.com/ibu_wc

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Антхольцы беларусы працягваюць выступаць няўдала. У сераду прайшла індывідуальная гонка на 20 кіламетраў у мужчын. Яе з адным промахам на чатырох агнявых рубяжах выйграў француз Мартэн Фуркад (ён стаў 12-разовым чэмпіёнам свету). Лепшы з беларусаў Антон Смольскі толькі 34-ы, у яго тры промахі. Фуркаду ён прайграў больш за 5 хвілін.

Раман Елетнаў заняў 53-е месца (5 промахаў), Максім Верабей — 79-е (6 промахаў), Сяргей Бачарнікаў — 81-е сярод 104 удзельнікаў (7 промахаў).

На 20 лютага запланаваны супермікст, на 22 лютага — эстафеты, на 23-е — масавыя старты. У мужчынскім масстарце беларусаў не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.