Фура ў Мінску пратараніла будынак хлебакамбіната

Фура ў Мінску пратараніла будынак хлебакамбіната

На вуліцы Слясарнай у Мінску фура ўрэзалася ў будынак хлебакамбіната. Пра гэта ў Telegram-канале мінскай ДАІ паведамляе старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Таццяна Спадабаева

Падчас аварыі кіроўцы ў кабіне машыны не было. 56-гадовы кіроўца аўтацягніка "Вольва" кажа, што ён выйшаў для афармлення дакументаў. Мужчына не выключыў рухавік у машыне, і тая паехала самастойна. 

Пацярпелых пры ДТЗ няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі