Фукусіму ўжо параўноўваюць з Чарнобылем

Выкіды радыеактыўных элементаў на АЭС "Фукусіма-1" у Японіі ў першыя чатыры дні склалі 50% ад аналагічнага паказчыка падчас аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў СССР у 1986 годзе. Да такіх высноваў прыйшоў даследчык з Метэаралагічнага інстытута Аўсірыі Герхард Ватава, паведамляе РБК.

Паводле навукоўца, Паўднёвае паўшар'е планеты не будзе закранутае радыеактыўным заражэннем, затое ў Паўночным паўшар'і сітуацыя складзецца іначай. Навукоўца мяркуе, што нават у Еўропе будзе зафіксавана падвышэнне ўзроўню радыяцыі. Але яно не будзе ўяўляць ніякай небяспекі.