ФСБ: месца ЗША у справе аб перавароце будуць шукаць беларускія следчыя

ФСБ: место США в деле о перевороте будут искать белорусские следователи

Расследаваннем дачынення амерыканскіх спецслужбаў да “справы пра вайсковы пераварот” у Беларусі будуць займацца беларускія следчыя. Гэта вынікае з каментара кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава.

"Гэта пытанне даследуецца ў рамках крымінальнай справы, якую на сённяшні момант ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнай бяспекі і следчыя органы Беларусі", — сказаў Бортнікаў.

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, ці можна пацвердзіць, што ў Беларусі мела месца спроба менавіта вайсковага перавароту, Бортнікаў адказаў: "Так. Дакладна, гэта так".

У дачыненні да гэтай справы менавіта амерыканскія спецслужбы вінаваціў Аляксандр Лукашэнка: “Мы выявілі дакладна працу замежных спецслужбаў, найхутчэй, ЦРУ, ФБР (не ведаю, хто там з амерыканцаў працаваў). Мы выявілі іх жаданне з'явіцца ў Мінску і ўжо заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і дзяцей", — заяўляў ён.

Бортнікаў адзначыў, што ў дадзены момант над справай працуюць беларускія следчыя. Канчатковыя высновы ён заклікаў рабіць пасля з'яўлення даканцовых вынікаў расследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі