Freedom House назвала Беларусь самай несвабоднай краінай у Еўропе

Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад "Свабода ў свеце". Беларусь у сёлетнім дакладзе зноў трапіла ў пералік несвабодных краін. 

Узровень свабоды ў рэйтынгу Freedom House ацэньваецца ў балах ад 0 (самы нізкі) да 100 (самы высокі). Беларусь набрала 19 балаў і стала самай несвабоднай дзяржавай у Еўропе. Крыху вышэй за яе знаходзіцца Расія — у яе 20 балаў. 

Найгорш са свабодай у Беларусі — у сферы палітычных правоў. Акрамя таго, праваабаронцы з Freedom House адзначылі, што ў 2018 годзе сталі больш жорсткімі законы, якія абмяжоўваюць працу журналістаў. 

Дарэчы, з былых савецкіх дзяржаваў самы нізкі рэйтынг мае Туркменістан — у яго другое месца па "несвабодзе". На першым знаходзіцца Сірыя, у якой 0 балаў. Тры першыя пазіцыі займаюць Фінляндыя, Нарвегія і Швецыя — у іх па 100 балаў. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 6.02: