Freebass распаўся за некалькі дзён да выхаду дэбютніка

Праект Freebass, створаны ў 2005 годзе трыма бас-гітарыстамі з вядомых манчэстарскіх гуртоў, распаўся.  Пра гэта паведамляе музычнае выданне NME. Гурт быў задуманы Пітэрам Хукам (New Order, Joy Division) і Гары "Мэні" Мунфілдам (Stone Roses, Primal Scream). Трэцім басістам, які далучыліся да іх, стаў Эндзі Рурк - былы удзельнік The Smiths. Таксама ў гурт ўвайшоў Гары Брыгс (гітарыст і вакаліст калектыва The Strays).

У жніўні 2010 года стала вядома, што са складу Freebass выйшаў Эндзі Рурк. А 9 верасня гурт апублікаваў паведамленне, што спыняе існаванне. Мунфілд заявіў, што далей збіраецца працаваць з Primal Scream. А тое, што адбылося з Freebass музыка растлумачыў тым, што яго калега па гурце Пітэр Хук "нажываецца на славе Яна Керціса", вакаліста і лідара Joy Division, які сканаў у 1980 годзе.

"З космасу можна разглядзець тры рэчы: Вялікую кітайскую сцяну, пустуючыя паліцы для ўзнагарод футбольнага клуба Man City і кашалёк Пітэра Хука, які раздуўся ад банкнот, заробленых дзякуючы Керцісу", - заявіў Мунфілд.

Адзначым, што рэліз першага паўнавартаснага альбома Freebass, які атрымаў назву "It's A Beautiful Life", запланаваны на 20 верасня 2010 года. Гэта значыць, што пласцінка паступіць у продаж ужо пасля распаду гурта.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі