Фотафакт: у Мінску судзяць байца "Правага сектара"

Фотафакт: у Мінску судзяць байца "Правага сектара"

У Мінску ў судзе Фрунзенскага раёна судзяць байца "Правага сектара". Тараса Аватарава вінавацяць у кантрабандзе зброі (ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі) і "незаконныя дзеянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 2 арт. 295 КК). Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Тарасу Аватараву 28 гадоў, ён — грамадзянін Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аватарава затрымалі ў лістападзе мінулага года на чыгуначным вакзале Мінска. Міліцыянеры знайшлі ў яго бронекамізэльку, самаробную гранату, пісталет Макарава, некалькі пашпартоў. Была распачатая крымінальная справа. Па некаторых звестках, беларус удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе.

Баец АТА: Затрыманы ў Мінску сапраўды ваяваў. Мы думалі, што ён вар'ят ці агент

Фотафакт: у Мінску судзяць байца "Правага сектара"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі