У Мінску легкавік вылецеў у падземны пераход (фотафакт)

У Мінску легкавік вылецеў у падземны пераход (фотафакт)

У Мінску легкавік вылецеў з праезнай часткі ў падземны пераход. Як паведамляе ў сваім Твітэры прэс-служба МНС, выратавальнікі выязджалі на месца здарэння, але іх дапамога нікому не спатрэбілася.

Аварыя здарылася позна ўвечары 15 верасня на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Сурганава.  Ля Дома друку сутыкнуліся легкавікі “Лада” і “Мазда”. Апошнюю ад удара выкінула з праезнай часткі і аўтамабіль скаціўся па сходах у падземны пераход ля метро “Акадэмія навук”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі