Фотафакт: беларускі суддзя не залічыў гол, хаця мяч пабываў за лініяй брамы

Фотафакт: беларускі суддзя не залічыў гол, хаця мяч пабываў за лініяй брамы

У пятніцу, 15 красавіка, прайшлі два матчы 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Гродзенскі "Нёман" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 0:0. Цікава, што Тарас Дурай на 23-й хвіліне, пасля навесу са штрафнога Рамана Васілюка, забіў гол у браму "Віцебска". Але галоўны суддзя Андрэй Дзівакоў палічыў, што мяч не трапіў за лінію брамы і верагодна памыліўся (гл. фота зверху). У далейшым галоў ужо не было.

У іншым сённяшнім матчы "Славія" ў Мазыры прайграла "Граніту" — 1:3. Адзначым, што першы гол у афіцыйных матчах "Славіі" забіў уругваец беларускага паходжання Бруна Лемяшэўскі (гл. відэа).

У суботу, 16 красавіка, згуляюць "Белшына" — "Дынама" (Брэст), пачатак у 15.00, "Тарпеда-БелАЗ" — "Нафтан" (17.00), "Мінск" і БАТЭ (18.00), "Шахцёр" і мінскае "Дынама" (20.00). У нядзелю, 17 красавіка, сустрэнуцца "Гарадзея" і "Слуцк" (15.00), "Іслач" і "Крумкачы" (17.00).

У першынстве лідыруюць БАТЭ, мінскае "Дынама", "Мінск" і "Іслач", у якіх па 6 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі