УЕФА: Форвард БАТЭ Максім Скавыш не забіваў гол у браму ПАОК

УЕФА: Форвард БАТЭ Максім Скавыш не забіваў гол у браму ПАОК

Форвард БАТЭ Максім Скавыш не забіваў гол у браму ПАОК. У выніковым пратаколе на сайце УЕФА пазначана, што насамрэч гэта быў аўтагол абаронцы гасцей Хасэ Анхеля Крэспа. Такім чынам ва ўчорашнім паядынку групавога раўнда Лігі Еўропы барысаўчане галоў не забівалі. БАТЭ прайграла з лікам 1:4. У іншым матчы групы "L" "Чэлсі" перамог "Відзі" — 1:0.

"Чэлсі" — лідар групы, у яго 6 ачкоў, ПАОК і БАТЭ маюць па 3 ачкі, у "Відзі" ачкоў няма.

25 кастрычніка БАТЭ згуляе ў гасцях з "Чэлсі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі