Forbes: Беразоўскі пабудаваў сабе рэзідэнцыю пад Радашковічамі ў Беларусі

Нагадаем, што гэтым паляпшэннем іміджу афіцыйнага Мінску на Захадзе займаўся лорд Цімаці Бэл і яго кампанія Bell Pottinger Group. Галоўныя дасягненні Бэла — сустрэча Лукашэнкі з Папам Рымскім і запрашэнне Лукашэнкі на саміт Еўрасаюза, што раней немагчыма было ўявіць. Лукашэнка ў інтэрв'ю Russia Today у сакавіку 2013-га прызнаўся, што Бэла рэкамендаваў яму Беразоўскі.



Паводле яго словаў, лорду Бэлу Беларусь грошай не плаціла. Forbes мяркуе, што працу Бэла аплаціў Барыс Беразоўскі. Называецца і канкрэтная лічба — 60 мільёнаў долараў. У адказ на гэта афіцыйны Мінск адкрыў Беразоўскаму ўезд на тэрыторыю Беларусі.



Паведамляецца, быццам у Беразоўскага была пабудаваная рэзідэнцыя пад Радашковічамі. "Ён там пабудаваў сабе вёску і кайфаваў, — распавядае сябар Беразоўскага. — Бярозы, рускія жанчыны, свежае марозіва, чорны хлеб... Ён адчуваў сябе на радзіме". Сам Беразоўскі хацеў зрабіць Беларусь афшорнай зонай, адкрыць шмат казіно і гэтак далей.



Але адным з пунктаў пагаднення з Беларуссю было прыцягненне інвестараў. Інвестараў Беразоўскі не прывёў. Таму неўзабаве быў скасаваны кантракт з Бэлам. Пасля масавых пратэстаў у Беларусі ў снежні 2010 года і жорсткай рэакцыі на іх Лукашэнкі Еўропа зноў адвярнулася ад Мінска. А беларускія ўлады, у сваю чаргу, адвярнуліся ад Беразоўскага. У сакавіку 2011 года з Мінску вывезлі ўсе рэчы алігарха, былі зачыненыя і прадстаўніцтвы, піша Forbes.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі