Foo Fighters прызнаныя лепшым рок-гуртом года
Амерыканцы Foo Fighters уганараваліся званнем «Лепшага рок-гурта года»
на цырымоніі ўручэння прэмій Classic Rock Awards, якая адбылася 3
лістапада ў Лондане. Дэйву Гролу і кампаніі ўдалося абыйсці ў гэтай катэгорыі такіх легенд, як Def Leppard, KISS, Whitesnake і саміх Led Zeppelin. Музыкі не змаглі прысутнічаць на цырымоніі, таму абыйшліся запісаным на відэа прывітаннем.
Led Zeppelin, зрэшты, адыграліся ў іншай намінацыі: выступ Роберта Планта (Robert Plant), Джымі Пэйджа (Jimmy Page), Джона Пола Джонса і Джэйсана Бонэма ў снежні 2007-га ў лонданскай O2 Arena быў прызнаны галоўнай рок-падзеяй года.
Не засталіся без прызоў і Whitesnake з KISS. Альбом Дэвіда Кавердэйла і Са «Good To Be Bad» атрымаў статут «Лепшай кружэлкі года», а фронтмэн KISS Пол Стэнлі з'ехаў з цырымоніі ў якасці «Лепшага шоўмэна года».
«Лепшым DVD года» быў прызнаны «Plug Me In» AC/DC, а найбольш цікавым перавыданнем – выпуск у новым фармаце трох першых альбомаў Metallica («Kill ‘Em All», «Ride The Lightning» і «Master Of Puppets»).
Узнагарода за выбітныя дасягненні ў року дасталася знакамітаму гітарысту Джэфу Бэку (Jeff Beck), прэмія «За натхненне» некалькі запознена была прысуджаная Сіду Барэту з Pink Floyd (музыка памёр у 2006-м годзе), а званне «Жывой легенды» адышло сёлета рок-ветэрану Озі Осбарну (Ozzy Osbourne).
Прэмія Classic Rock Awards заснаваная вядомым часопісам Classic Rock, у назве якога закладзеная яго спецыялізацыя – рок-музыка традыцыйнага, класічнага ўзору. Пераможцы ў большасці намінацый вызначаюцца непасрэдна чытачамі выдання.
«Рок-музыка выдатна сябе адчувае і развіваецца, нягледзячы на з'яўленне новых модных стыляў, - заявіў шэф-рэдактар Classic Rock Скот Роўлі. – Намінанты і лаўрэаты гэтага года дэманструюць гэта ў поўнай меры. Озі Осбарн на сцэне ўжо 40 гадоў, а групы AC/DC, Led Zeppelin, Metallica і Guns N' Roses сёлета з'яўляюцца галоўнымі героямі вокладак музычных выданняў. Узнагародамі Classic Rock мы адзначаем лепшых прадстаўнікоў самага жывога і энергічнага жанру музыкі».
Лаўрэаты Classic Rock Awards 2008:
Альбом года: Whitesnake «Good To Be Bad»
Гурт года: Foo Fighters
Перавыданне года: Metallica (тры першыя альбома)
DVD года: AC/DC «Plug Me In»
Падзея года: Led Zeppelin у О2 Arena
Лепшы новы гурт: Airbourne
Класічны аўтар-выканаўца: Піцер Грын (Fleetwood Mac)
Шоўмэн года: Пол Стэнлі (Kiss)
VIP-персона года: Харві Голдсміт
Узнагарода за натхненне: Сід Барэт (экс-Pink Floyd)
Класічны альбом: Cream «Disraeli Gears»
Метал-гуру: Уэйн Крамер (MC5)
Узнагарода за выбітныя дасягненні ў року: Джэф Бэк
Жывая легенда: Озі Осбарн.
Фота: www.mp3.zvuki.ru