ФК "Крумкачы" аштрафаваны на 12 250 рублёў

ФК "Крумкачы" аштрафаваны на 12 250 рублёў

Пасяджэнне камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях Беларускай федэрацыі футбола адбылося 16 сакавіка.

Камітэт прысудзіў "Крумкачам" тэхнічную паразу за адмову ад удзелу ў футбольным матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць футбольнага клуба "Нёман" (Гродна) — 0:3. Таксама на клуб накладзены штраф — 12 250 рублёў (500 базавых велічыняў).

Футбалістаў Касцюкевіча і Багунова дыскваліфікавалі і аштрафавалі з фармулёўкай "за абразлівыя паводзіны". Абодва гульцы эмацыйна і нецэнзурна адрэагавалі ў сацсетках на тое, што клуб быў выдалены з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. Касцюкевіч дыскваліфікаваны на пяць матчаў і аштрафаваны на 1225 рублёў (50 базавых), Багуноў — на тры матчы і 490 рублёў (20 базавых)

Як паведамляла Еўрарадыё, з "Крумкачоў" таксама знялі тры ачкі. 

Акрамя таго, камітэт наклаў штраф на ФК "Дынама-Брэст", бо яго заўзятары выкарыстоўвалі піратэхнічныя вырабы падчас матчу за Суперкубак Беларусі. Клуб аштрафаваны на 1225 рублёў (50 базавых).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі