Вы тут

Фінал конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" пройдзе сёння ў Мінску

Фіналісткі конкурсу / АНТ

Заключная частка конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" адбудзецца ў пятніцу ў сталічным Палацы спорту.

На званне самай прыгожай дзяўчыны краіны прэтэндавалі 130 беларусак з усіх рэгіёнаў краіны. Але ў фінал прайшлі толькі 29 дзяўчат.

У фінале яны прадэманструюць свае грацыю, талент і досціп. Конкурс пачнецца ў 18:30, яго будуць паказваць па дзяржканале.

Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь" праходзіць 12-ты раз. Фіналістка прадставіць рэспубліку на конкурсе "Міс Свету", які адбудзецца ў снежні ў Пуэрта-Рыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.