Фільмы пра The Doors і Notorious B.I.G. пакажуць напачатку 2009 года

Дакументальны фільм пра легендарны гурт The Doors упершыню пакажуць на міжнародным кінафэсце незалежнага кіно Sundance. Фільм заснаваны на архіўных здымках, што не былі апублікаваныя раней, у якіх захаваныя ўсе этапы кар'еры каманды - ад знаёмства ўдзельнікаў у кінашколе Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе да смерці фронтмэна Джыма Морысана ў 1971 годзе.

Стужка ўжо атрымала ўхвалу клавішніка The Doors Рэя Манзарэка, паводле слоў якога «When You're Strange» прадставіць публіцы «праўдзівую гісторыю гурта» у адрозненне ад фільма Олівера Стоўна «The Doors» 1991 года, у якім было шмат мастацкай выдумкі.

Саўндтрэк да фільма выйдзе летам 2009 года, паведамляе Music.com.ua.

Таксама стала вядомая дата выхаду на экраны баёпіка аб вядомым хіп-хоперы Notorious B.I.G. Карціну «Notorious», у галоўнай ролі якой зняўся бруклінскі рэпер Джамаль Вулард, прэзентуюць на шырокім экране 13 лютага. Гісторыя жыцця знакамітага рэпера, забітага ў 1997 годзе ў Лос-Анджэлесе, будзе паказаная вачамі яго маці Валты Ўолес.

26 студзеня будзе выпушчаны саўндтрэк да стужкі, у запісу якога ўдзельнічалі Пі Дзідзі, Jay-Z і Santogold, і ў які таксама ўвойдуць малавядомыя запісы Notorious B.I.G.

Фота: www.lets-get-rock.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі