Федэрыка Магерыні адклала візіт у Беларусь

Федэрыка Магерыні адклала візіт у Беларусь

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск. Гэта пацвердзілі Еўрарадыё ў адным з еўрапейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі.

У сувязі з гэтым у Мінск не паедзе і міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус

У пятніцу ў Беларусі была запланаваная сустрэча міністраў "Усходняга партнёрства". Аднак напярэдадні з'явіліся звесткі, што ў Мінск не прыедзе міністр замежных справаў Польшчы Яцак Чапутовіч. Пасля гэтага стала вядома і пра адмену іншых візітаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі