Федэральны канцлер Аўстрыі запрасіў Лукашэнку ў госці

Федэральны канцлер Аўстрыі запрасіў Лукашэнку ў госці

29 траўня прайшла тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і федэральным канцлерам Аўстрыі Себасціянам Курцам. Як удакладняе прэс-служба беларускага кіраўніка, гутарка адбылася з ініцыятывы аўстрыйскага боку.

Падчас тэлефоннай размовы былі абмекраваныя кантакты, напрацаваныя паміж краінамі ў розных сферах. Себасціян Курц запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Аўстрыю. Той прыняў запрашэнне і ў адказ запрасіў аўстрыйскага палітыка прыехаць у Беларусь у суправаджэнні дзелавых колаў.

Асаблівую ўвагу падчас размовы бакі надалі абмеркаванню нядаўняму міжнароднаму форуму "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", які быў арганізаваны экспертнай ініцыятывай "Мінскі дыялог". Себасціян Курц падкрэсліў станоўчыя вынікі канферэнцыі. 

Кіраўнікі Беларусі і Аўстрыі абмеркавалі таксама дзейнасць беларускага сектара тэлекамунікацый. У прыватнасці, яны згадалі працу кампаніі velcom, якая з'яўляецца даччынай кампаніяй аўстрыйскага холдынгу "TelekomAustriaAG".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі