Фантастычны розыгрыш квіткоў на Бітлз-фестываль

Так атрымалася, што за ўсю сваю гісторыю Бітлз так і не пабывалі ў СССР. А ўсе бітламаны толькі пра гэта і марылі. Давайце ўключым фантазію на поўную і ўявім, што Бітлз у поўным складзе на машыне часу прыбылі на юбілейны 20-ы Славянскі базар у Віцебску.

Прайшоў канцэрт, усе крычалі, і ніхто нічога не чуў. Журналіст Еўрарадыё трапіў у грымёрку.

А цяпер прадстаўце што Бітлз – гэта Вы і адкажыце на пытанні карэспандэнта Еўрарадыё. Але так, каб мы паверылі, што Вы - гэта Макартні, Ленан, Харысан і Стар.

Пытанні:

1. Вы ўпершыню ў Беларусі – што вас уразіла найбольш?

 

2. Наколькі нам вядома, вам выплацілі ганарар у беларускіх рублях. Што будзеце з імі рабіць?

 

3. Пытанне Полу. Чаму Паліна Смолава адмовілася з вамі супрацоўнічаць?

 

4. Пытанне Джону. Вы сцвярджалі, што сталі больш папулярным, чым Ісус Хрыстос. Як думаеце, хто можа скласці вам канкурэнцыю ў Беларусі?

 

5. Як вам здаецца, хто ўсё ж застаецца галоўнай зоркай Славянскага базару, Верасы ці вы? А, можа, гэта хтосьці трэці?

 

6. Ці не палохае вас беларуская "камісія па этыцы"? Вы адчуваеце сябе дастаткова этычнымі ў нашай краіне?

 

7. У Беларусі наспявае прыватызацыя. Што б вы жадалі тут набыць?

 

8. Якая з вашых песень магла б быць песняй пра Беларусь?

 

9. Скажыце, можа вы набылі на памяць нейкія вырабы з саломы ці дрэва ў "Горадзе майстроў" ці знайшлі для сябе ў Віцебску нейкія іншыя сувеніры?

 

10. Ну, і апошняе, распавядзіце, калі ласка, пра свой будучы альбом. Як ён будзе называцца?

Пераможцу абярэ дзяўчына, якую бачыў сэр Пол Макартні, і ў якой ёсць палачкі Рынга Стара – музычны крытык і заслужаная битломанка Таццяна Заміроўская. Вынікі конкурсу – 13 чэрвеня ў 20.10 у жывым эфіры Еўрарадыё.

Чакаем вашых адказаў на пошту [email protected] (тэма - Ob-la-ki, Ob-la-ka) да 12 чэрвеня ўключна.

Інфармацыя:

17-19 чэрвеня ў Віцебску пройдзе вялікі міжнародны фестываль “Ob-la-ki, Ob-la-ka”, прысвечаны творчасці The Beatles. У ім возьмуць удзел вядомыя музыкі і бітламаны з Расіі, Украіны і Беларусі.

У рамках фестыалю запланаваныя выставы, чытанні, кінапаказы, вечарынкі, канцэрты, лекцыі, семінары, круглыя сталы, флэшмобы і нават свае, віцебскія, Abbey Road і Сунічныя Паляны.

Асноўныя канцэрты (Летні Амфітэатр):

18 чэрвеня – "Вялікі Бітлз-канцэрт". Пачатак 18.00. Квіткі: 15-55 тыс. руб.

18 чэрвеня – БГ і "Акварыум". Пачатак у 22.00. Квіткі: 20-120 тыс. руб.

19 чэрвеня – тэатр Стаса Наміна, мюзікл "Бітламанія". Пачатак у 21.00. Квіткі 15-55 тыс. руб.

Квіткі ў канцэртных касах Віцебску, а таксама на сайце ticketpro.by

Даведка па тэлефонах: (029) 217 78 00, (029) 514 02 09

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі