Вы тут

"Еўрарамонт" #1: Змякчэнне пакарання па "наркатычным" артыкуле — гэта рэальна?

euroradio.fm

На Еўрарадыё прэм'ера новай праграмы Яўгена Калмыкова — "Еўрарамонт". У першым выпуску разбіраемся з "наркатычным" артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса. Ці пойдзе дзяржава на змякчэння пакарання па ім? Для каго? А як змагаюцца з незаконным абаротам наркотыкаў у суседніх краінах?

Перспектывы змянення беларускага КК абмяркоўваем з юрыстам Вольгой Кавальковой, актывісткай руху “Маці-328” Ліанай Шубай і журналісткай Марынай Гуляевай.

 

"Еўрарамонт" — гэта штомесячны падкаст Еўрарадыё з абмеркаваннем вострых праблем у Беларусі і пошук іх вырашэння пры дапамозе экспертаў.