Еўрапейскія букмекеры ў матчы БАТЭ - "Зеніт" ставяць на расіян

На сайце soccerstand.com з'явіліся каціроўкі ставак на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт", што пройдзе ў Мінску 5 лістапада. Каэфіцыент на перамогу БАТЭ ў два, а часцей і ўтрая большы, чым на "Зеніт". Так, каэфіцыенты на піцерскі клюб вагаюцца ад 1,72 да 1,91. Гэта значыць, што паставіўшы на "Зеніт" 100 долараў можна выйграць ад 72 да 91 долараў. Каэфіцыент на БАТЭ ад 3,40 да 4,76. На нічыю: ад 3,20 да 3,65.

Каціроўкі адной з найбольш аўтарытэтных букмекерскіх кантор - William Hill - наступныя: 4,20 (БАТЭ) - 3,25 (нічыя) - 1,72 ("Зеніт").

Таксама букмекеры сыходзяцца на тым, што хутчэй за ўсё ў матчы будзе забіта каля двух‑трох галоў: каэфіцыенты вакол больш-менш 2,5 вагаюцца ў абодва бакі, адзначае "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі