Еўрапарламент закліча ўлады Беларусі прадэманстраваць "значны прагрэс"

2 красавіка на сесіі Еўрапарламента ў Бруселі адбудзецца галасаванне па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі. У праекце рэзалюцыі, размешчаным на сайце Еўрапарламента, дэпутаты заклікаюць беларускія ўлады выкарыстаць наступныя дзевяць месяцаў частковага прыпынення візавых санкцый для таго, каб прадэманстраваць "значны прагрэс".
У прыватнасці, Еўрапарламент заклікае рэфармаваць выбарчае заканадаўства, каб гарантаваць прадстаўнікам апазіцыі членства ў выбарчых камісіях на ўсіх узроўнях; забяспечыць роўныя правы ўсім СМІ, адмяніць артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія выкарыстоўваюцца для пераследу журналістаў і сябраў незарэгістраваных арганізацый ды іншае.

Калі Беларусь выканае пералічаныя рэкамендацыі, еўрапарламентарыі маюць намер рэкамендаваць Саюзу ЕС і Еўракамісіі разгледзець магчымасць поўнага зняцця візавых санкцый з беларускіх чыноўнікаў, а таксама "паскорыць працэс рэінтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую сям'ю дэмакратычных краін".

Таксама Еўрапарламент мае намер заклікаць еўраструктуры аблегчыць візавыя працэдуры і знізіць кошт шэнгенскіх віз для беларусаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі