Вы тут

Еўрапарламент прысудзіў беларускай апазіцыі прэмію імя Сахарава

Навіну аб прысуджэнні прэміі на сайце Еўрапарламента праілюстравалі здымкам "Нашай нівы"

Еўрапарламент прысудзіў беларускай апазіцыі прэмію "За свабоду думкі" імя Сахарава. Пра гэта паведаміў у Twitter яго старшыня Давід Сасолі. Паводле яго слоў, прэмію прысудзілі за стварэнне ў летам 2020-га Каардынацыйнай рады, а таксама за ініцыятыву "адважных жанчын" Святланы Ціханоўскай, Святланы Алексіевіч, Марыі Калеснікавай, Вольгі Кавальковай і Веранікі Цапкалы, і за актыўнасць такіх беларускіх дзеячоў, палітвязняў, як Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч.

"На іх баку тое, што немагчыма перамагчы грубай сілай: праўда, — піша кіраўнік Еўрапарламента. — Не здавайцеся ў сваёй барацьбе. Мы на вашым баку".

Узнагароджанне адбудзецца ў Еўрапарламенце 16 снежня.

Раней прэмію Сахарава атрымлівалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандр Мілінкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.