Этна-трыа "Троіца" прадставіла ў Інтэрнэце новую песню

Музыкі этна-трыа "Троіца" далучыліся да акцыі "Сэрца Жыве" і выклалі на сайце serca.tut.by сваю новую песню "Удоль па рэчачцы". Нагадаем, што мэта акцыі – дапамагчы сабраць 350 тысяч еўра на аперацыю па перасадцы сэрца для Мішы Ларына.

Свой удзел у акцыі лідэр гурта Іван Кірчук тлумачыць тым, што "ў кожнага чалавека нібыта сваё асобнае жыццё, але ўсе мы жывем побач – у адным горадзе, у адной краіне. І калі ў кагосьці бяда, то трэба дапамагаць. Пашмат, патроху, але дапамагаць. Тут галоўнае ўдзельнічаць, а не сядзець на канапе. Кожнае ахвяраванне – гэта крынічка, якая, спадзяюся, сальецца ў вялікую раку, каб выратаваць Мішу".

Песня "Удоль па рэчачцы" прысвечаная службе ў войску ў часы, калі тая доўжылася 25 гадоў. Але сэнс яе значна шырэй – яна пра жыццё ды смерць. Гэта гімн тым людзям, якія жылі і кахалі ў той час.

Нагадаем, што свае песні на сайце акцыі ўжо выклалі "Крамбамбуля", J:Морс, "Тяни-Толкай" і Аляксей Хлястоў.

Пералічыць грошы прасцей за ўсё ў любым аддзяленні "Беларусбанка" – дастаткова мець пры сабе рэквізіты яго рахунку. Квітанцыю запаўняць не трэба, пашпарт не патрэбны.

Дадатковая інфармацыя пра Мішу Ларына і акцыі даступная на сайце serca.tut.by.

Рэквізіты рахунку ў беларускіх рублях: Філіял 511 ААТ "АСБ Беларусбанк", Код 815 УНП 100349858 р/с 3819382103561, для пераліку на рахунак №01000019 для Ларына Міхаіла.

Адкрытыя і валютныя рахункі: у еўра – 9780010000006, у доларах ЗША – 8400010000217, у расійскіх рублях – 6430010000013.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі