Эстонія ўступіла ў зону еўра

Эстонія стала 17-й краінай, якая ўступіла ў зону еўра. Як паведамляе тэлеканал "Вести", краіна адмовілася ад сваёй нацыянальнай валюты з 1 студзеня 2011 гады. Эстонія была прынятая ў Еўрасаюз увесну 2004 года. У снежні 2007 года Талін уступіў у Шэнгенскую бязвізавую зону Еўрасаюза.

Па сцвярджэнні брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі, для насельніцтва Эстоніі пераход на еўра будзе азначаць рост коштаў, у тым ліку, на прадукты харчавання. Станоўчым бокам далучэння Эстоніі да зоны еўра з'яўляецца перспектыва павелічэння прытоку кансерватыўных фундатараў у нацыянальную эканоміку, а таксама паляпшэнне ўмоў гандлю з краінамі еўразоны, якая налічае 330 мільёнаў спажыўцоў, паведамляе ИА REGNUM.