ЕС абмяркуе санкцыі супраць Расіі на наступным тыдні

У чацвер паслы Еўрасаюза абмяркоўвалі прапановы пра абмежаванне доступу Расіі да фінансавай, тэхналагічнай і энергетычнай сфераў ЕС. Дадатковы пакет санкцыяў прапанавалі прадстаўнікі Італіі, перадае ВВС.

Па словах прадстаўніка Еўракамісіі Джонатана Тода, дыскусія працягнецца на наступным тыдні. Тады ж прадставяць і канкрэтныя заканадаўчыя прапановы па санкцыях. Тод адзначыў, што самі санкцыі могуць быць прынятыя ўжо на наступным тыдні.

Паводле неафіцыйных звестак, Еўрасаюз дадасць у спіс санкцый 15 украінскіх і расійскіх грамадзян, а таксама 18 кампаній. Верагодна, у спіс трапяць дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Міхаіл Фрадкоў і сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў.

Фота — meatinfo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі