Эрык Клэптан ладзіць распродаж сваіх гітар

Масавы распродаж інструментаў павінен здабыць сродкі для наркалагічнай клінікі, якую Клэптан заснаваў у 1998 годзе.

Напярэдадні распродажу – з 23 па 26 студзеня пройдзе выстава, на якой можна будзе прыглядзець сабе клэптанаўскую гітару альбо прымочку.

Гэта ўжо не першы распродаж, які ладзіць Клэптан: аналагчныя аўкцыёны адбыліся ў 1999 і 2004 гадах. Цікава, што на апошнім з іх за паўмільёна фунтаў стэрлінгаў была прададзена гітара Blackie, якую Клэптан сабраў асабіста з трох інструментаў і якую не выпускаў з рук з 1970 па 1985 год.

Апроч клэптанаўскіх, на аўкцыён будуць выстаўлены гітары Джэфа Бэка, Джыджы Кейла і Джо Бонамасы.

Фота: www.guitars.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі