Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 28.01.2016

28/01/2016 - 17:00

Падчас працэсу “графіцістаў” міліцыя збіла двух актывістаў, якія разгарнулі ў судзе транспарант з надпісам "Не палітычным пераследам" і журналіста партала tut.by. Журналіст Павел Дабравольскі ўжо напісаў заяву ў міліцыю аб збіванні. АМАПаўцы з рук Паўла Дабравольскага вырвалі камеру, журналісцкае пасведчанне і пачалі збіваць. Як распавёў журналіст, паводле адчуванняў, яму нанеслі "прыблізна некалькіх дзясяткаў удараў нагамі, а потым заламалі рукі, а нехта з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу на твар".

Яны спрабуюць атрымаць адказ ад мясцовых чыноўнікаў, якім чынам можна выканаць указ Прэзідэнта № 222, паводле якога на тавары лёгкай прамысловасці трэба мець сертыфікаты якасці. Чыноўнікі пакуль разводзяць рукамі, кажуць, што гэта не ў іх кампетэнцыі, а прадпрымальнікі карыстаюцца сваім Канстытуцыйным правам на сходы і праводзяць акцыі пратэстаў. Пакуль няма затрыманняў, але і справа не зрушылася з мёртвай кропкі: гандляры на свае працоўныя месцы з пачатку года так і не выйшлі.

Грамадскія актывісты з Бялыніч у снежні накіравалі калектыўны зварот на імя старшыні Круглянскага райвыканкама з патрабаваннем разабрацца з праблемай эксплуатацыі мясцовай гідраэлектрастанцыі. У сваім звароце бялынічане скардзяцца на перапад узроўню вады ў рацэ Друць. У выніку працы ГЭС гіне расліннасць, рака на тэрыторыі Бялыніцкага раёна паступова ператвараецца ў балота. Ад Круглянскага райвыканкама жыхары Бялыніч атрымалі адпіску, але на гэтым яны не збіраюцца спыняцца.

Цяпер вядома, што садок ўсё ж такі будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2016-м годзе. Менавіта такі адказ атрымалі актывісты БСДП (Грамада) ад мясцовай улады. Больш за тры гады грамадскія актывісты звярталі ўвагу ўладаў на тое, што колькасць насельніцтва ў горадзе расце, а пытанне з дашкольнымі і школьнымі ўстановамі не вырашаецца. Часта бацькі вымушаныя аддаваць дзяцей ў садкі ў іншых мікрараёнах.