Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 01.09.2016

01/09/2016 - 16:00
Антон Матолька на судовым паседжанні, фота: Еўрарадыё

Фатограф патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі 0,01 капейкі, а тэлевізійшчыкі не хочуць нават прасіць прабачэння.

Грамадзяне Расіі, якія штурмуюць беларуска-польскую мяжу, тлумачаць, чаму лічаць сябе ўцекачамі і навошта імкнуцца ў Еўрасаюз.

Рубрыка "Самаабарона":

Як стварыць беларускамоўны клас у школе. Практычныя парады

Паводле закона, нават для аднаго дзіцяці мусяць адчыніць беларускамоўны клас, але на практыцы ўсё выглядае не так.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч

Калі ўзнікаюць праблемы са стварэннем беларускамоўных класаў, трэба звяртацца ва ўсе ўстановы. Такія парады дае намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.

Рубрыка "Ты можаш":

Фестываль Vulica Brasil размалюе вуліцу Кастрычніцкую і адзін будынак на Нямізе

Да сярэдзіны верасня пяць мастакоў з Бразіліі і дзясятак іх беларускіх калег будуць працаваць над "экалагічнымі" мураламі ў Мінску.