Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 25.02.2016

25/02/2016 - 17:00

На Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя прадпрымальнікаў. Максімум на плошчы было 400-500 чалавек. Яны патрабавалі адстаўкі прэм'ера Кабякова, міністра эканомікі Зіноўскага і міністра па падатках Налівайкі. 

Фота: brestspring.com

Актывістка таджыкскай апазіцыі Шабнам Худайдодава 22 лютага была вызваленая са следчага ізалятара Брэста. Грамадзянка Таджыкістана была затрыманая 13 чэрвеня 2015 года на чыгуначнай станцыі "Брэст-Цэнтральны" па дарозе ў Польшчу. Улады Таджыкістана абвінавацілі яе экстрэмізме і прыналежнасці да праваабарончай арганізацыі "Група 24". 

У верасні 2015-га адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі вяртаўся з Польшчы, дзе і набыў кнігі Пазняка. На пункце пропуску мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны" былі канфіскаваныя па два экземпляры кніг "Добрая фатаграфія" і "Абарона Курапатаў. Народны мемарыял". Іх накіравалі ў экспертную камісію Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму. Згодна з заключэннем камісіі ад 26 кастрычніка, у кнігах прысутнічаюць прыкметы экстрэмізму.

Фота: svaboda.org

Беларускія ўлады адказалі на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека Вольгі Груновай, маці расстралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова. Жанчына патрабавала ад уладаў паведаміць ёй, дзе пахаваны сын. 

Фота: gomelspring.org