Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 21.01.2016

21/01/2016 - 17:00

Загадкавы “Гарвыканкам” адной SMS-кай даў падставы мільёнам беларусаў і абурыцца, і пасмяяцца, і пагартаць Крымінальны кодэкс. Бо рассылкай паведамлення Мінскі гарвыканкам, а таксама сотавыя аператары Velcom і МТС парушылі ажно шэсць артыкулаў Кодэкса.

У аблвыканкаме іпэшнікаў прыняў намеснік яго старшыні Міхаіл Сяркоў. Але дыялог з уладамі не атрымаўся. Чыноўнікі параілі прадпрымальнікам “звяртацца куды-небудзь далей”. 

З пачатку года аднавіліся справы супраць журналістаў-фрылансераў, якіх абвінавачваюць паводле артыкула "Незаконны выраб і распаўсюджанне СМІ". Па словах старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэя Бастунца, цяпер арганізацыя спадзяецца на лібералізацыю заканадаўства, якую прапаноўвае МУС, сярод іншага, міністэрства прапанавала адмяніць для міліцыянтаў права складаць пратаколы за незаконны выраб і распаўсюджанне прадукцыі СМІ.

Гучная справа пачалася ў 2010-ым годзе. Галіну Процька затрымалі на беларуска-украінскай мяжы, калі тая ехала ў Турцыю на вяселле да малодшай сястры. На мяжы Галіну ўжо чакалі не толькі супрацоўнікі МУС, але і здымачная група БТ. Ужо на раніцу рэпартаж паказалі на першым нацыянальным канале, Галіну Процька назвалі арганізатарам вывазу дзяўчат за мяжу. У СІЗА Галіна правяла адзін год і два месяцы, раённы суд вынес прыгавор у сем гадоў. 

Стваральнікі курсаў беларускай мовы "Мова нанова" запусцілі флэш-моб: усе жадаючыя могуць размясціць сваё фота і звесткі пра прафесію на "электронным білбордзе". За тры з паловай дні арганізатары атрымалі тысячу эскізаў. Пра акцыю распавядае вядучы курсаў Глеб Лабадзенка.