Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 18.02.2016

18/02/2016 - 17:00

Гаворка ідзе агулам пра 170 фізічных асобаў і тры кампаніі. Такое рашэнне падчас вечаровага пасяджэння 15 лютага прымае Савет Міністраў Еўрасаюза. Пад санкцыямі застаюцца толькі чатыры асобы, якія маюць дачыненне да знікнення палітыкаў.

У Брэсце штотыдзень адбываюцца сходы мясцовых прадпрымальнікаў. Праходзяць яны на рынку ля мясцовага ЦУМа, які ад пачатку года амаль цалкам пустуе. На пачатку лютага на адным з такіх сходаў прадпрымальнікі прынялі рашэнне правесці ў горадзе мітынг, аднак не атрымалі дазвол на яго правядзенне ад гарадскіх уладаў. На чарговым сходзе 17 лютага брэсцкія прадпрымальнікі прынялі калегіяльнае рашэнне працягваць спробы правесці мітынг. Цяпер брэсцкія ІП плануюць зладзіць акцыю 4 сакавіка.

Рэстаўрацыя “па-магілёўску” выглядае наступным чынам, спачатку стары дом, які меў архітэктурную каштоўнасць, зносіцца, а на яго месцы ўзнікае яго дакладная копія. Будаўнікі могуць спасылацца на слабы падмурак, аднак мясцовыя рупліўцы старажытнай архітэктуры бачаць ў гэтым спробу пазбегнуць дадатковых выдаткаў. Такі лёс напаткаў не адзін будынак у Магілёве, ці паўторыцца гісторыя з рэстаўрацыяй старой яўрэйскай сінагогі?

Місія гэтай арганізацыі сачыла за дэмакратычнасцю правядзення прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. За некалькі дзён да сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай кіраўнік краіны таксама загадаў міністру замежных спраў Уладзіміру Макею зрабіць усё магчымае, каб Беларусь пачала больш актыўна супрацоўнічаць з Еўрасаюзам.

Ці чакаць нам урэшце дэмакратычных выбараў?