Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 04.02.2016

04/02/2016 - 17:00

У студзені на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася незвычайнае апытанне. У ім праваахоўнікі прапануюць усім ахвочым прагаласаваць за змены ў адміністратыўным кодэксе. Сярод іншага, ведамства прапануе не караць беларусаў за мацюкі а таксама адмяніць штрафы для кіроўцаў за нязначнае перавышэнне хуткасці. А яшчэ міліцыянты хочуць зняць з сябе іншыя неўласцівыя, на іх думку, функцыі. Напрыклад, МУС больш не хоча абараняць жывёл.

Каля сотні шматдзетных сем'яў у Гродне не могуць засяліцца ў новыя кватэры, якія павінны былі атрымаць яшчэ ў жніўні 2015 года. Чыноўнікі адмаўляюцца тлумачыць прычыны невыкананых абяцанняў. Каля 1000 чалавек, у тым ліку шматдзетныя сем’і ды іншыя катэгорыі льготных забудоўшчыкаў, мусілі засяліць тры дамы ў мікрараёне Альшанка, аднак гарвыканкам адмаўляецца даваць людзям гарантаванае дзяржавай жытло. Шматдзетныя гродзенцы мяркуюць, што пабудаваныя кватэры ўлады могуць прадаць паводле камерцыйных коштаў.

У судзе Баранавічаў скончылася справа грамадскіх актывістаў Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка. Абвінавачанне ў дробным хуліганстве актывістам было выстаўленае ў снежні пасля таго, як яны прыйшлі ў краму і выявілі пратэрмінаваныя прадукты. Яны паведамілі пра гэта ў розныя інстанцыі, дзе факты пацвердзіліся, а загадчыца гэтай крамы Вольга Борыс была пакараная штрафам. Тады яна вырашыла адпомсціць і звярнулася ў міліцыю. На актывістаў, як высветлілася ў судзе, без іх ведама быў складзены пратакол за хуліганства.