Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 26.05.2016

26/05/2016 - 17:00
Фота: Reuters
Саўчанка прыляцела ў Кіеў

Беларусы неаднаразова выказвалі падтрымку Надзеі Саўчанка, якая была ў Расіі асуджаная на 22 гады зняволення. 25 траўня прэзідэнты Украіны і Расіі дамовіліся пра яе вызваленне.

Размова з экспертам:

Грузінская журналістка: “Чалавека лёгка забіць, калі яго не ведаеш, але калі ты яго ведаеш у твар, мала хто пагодзіцца на гэта” 

Грузінская журналістка, каардынатар праекта Gogroupmedia Маргарыта Ахвледзіяні 

Маргарыта Ахвледзіяні падзяліліся з Еўрарадыё досведам, як будаваць дыялог пасля вайны і намагацца пераадолець гістарычныя траўмы.

Былая вайсковая журналістка Маргарыта Ахвледзіяні, цяпер займаецца праектам “народнае тэлебачанне”.

Фота: gogroupmedia.net

На свята 9 траўня чыноўнікі ў Нясвіжы дазволілі аўтамабілістам паркавацца ў зялёнай зоне недалёка ад вадасховішча. Паркоўка была арганізаваная ў 20-30 метрах ад вады не менш чым для ста аўтамабіляў. На думку мясцовага праваабаронцы, чыноўнікі перавысілі свае паўнамоцтвы.

У Магілёве працягваецца дэмантаж вадзяных калонак, супраць якога выступаюць мясцовыя жыхары. Пазіцыя гарвадаканала: ва ўсіх ёсць вадаправоды, і калонкі больш не патрэбныя.

Рубрыка “Ты можаш”:

Актывіст дамогся будаўніцтва пандусаў у раённых судах Магілёва

Актывіст амаль пяць гадоў змагаўся за будаўніцтва пандусаў у раённых судах Магілёва. Пасля сістэматычных заяў і скаргаў у розныя дзяржаўныя інстанцыі, пандусы павінны з’явіцца каля будынкаў судоў Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў горада.

Фота: svaboda.org