Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 30.06.2016

30/06/2016 - 17:00

Раз’юшаны раварыст напаў на 17-гадовага пешахода, які ішоў па роварнай сцежцы на тратуары і своечасова не саступіў яму дарогу. Ад сутыкнення раварыст паваліўся, а затым падняўся і ўдарыў пешахода бітай па галаве. Пешаход апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай. Цяпер раварысту пагражае да 10 гадоў турмы за хуліганства.

Ці лёгка раварыстам і пешаходам размінацца на мінскіх веласцежках і як іх правы рэгулююцца заканадаўча?

Дырэктар Мінскага веласіпеднага таварыства Настасся Янчэўская.

Велаактывіст і дырэктар Мінскага веласіпеднага таварыства Настасся Янчэўская распавяла Еўрарадыё ў сталай рубрыцы “Размова з экспертам”, пра тое ці часта яна чуе пра непрыемныя інцыдэнты з удзелам велааматараў. І адзначае, што большасць канфліктаў паміж раварыстамі і аўтамабілістамі ці пешаходамі ўзнікаюць праз неадназначнасць нашага заканадаўства.

Паслухаць размову цалкам:

22 чэрвеня ўладальнікі магілёўскай кавярні "Рэспубліка" арганізавалі дзіцячае свята. На ім дзеці маглі маляваць крэйдай на бруку, слухаць музыку і весяліцца.

Аднак гэтае свята неўзабаве пасля яго пачатку спынілі міліцыянты. Праваахоўнікі паведамілі арганізатарам, што на іх паскардзіліся. Нібыта, музыка з кавярні перашкаджала мясцовым жыхарам.

У выніку міліцыянты не толькі разагналі дзіцячае свята, але і затрымалі яго арганізатара.

Кампанія "Права выбару" заяўляе, што на выбарах зноў не будзе празрыстага падліку галасоў.

А Актывісты Руху “За Свабоду” нават патрабуюць пераабраць выбаркамы ў Брэсцкай вобласці. Адпаведную заяву яны ўжо накіравалі ў суд.

26 чэрвеня ў Камарова пад Мінскам прайшоў музычны фэст "Купальскае кола", на якім прысутнічаў Віталь Сакалоўскі.

Віталь любіць і шануе гісторыю Беларусі і вырашыў гэта выказаць праз татуіроўку на целе― з гістарычным гербам ВКЛ.

Шматлікія незалежныя СМІ напісалі, што хлопец прыходзіць на фэст, там яго спыняюць міліцыянты, прымушаюць зняць кашулю. Маўляў, незарэгістраваная сімволіка. Віталь кашулю здымае, пад ёй яшчэ адна "Пагоня". Міліцыянты прысаромленыя, адпускаюць хлопца. Але насамрэч гэтая гісторыя выглядала інакш.