Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 28.07.2016

28/07/2016 - 17:00
Дзень Незалежнасці ў Мінску, фота Змітра Лукашука

У Мінску ў 8.30 ранку адзначылі Дзень Незалежнасці — 20 актывістаў выйшлі на плошчу Незалежнасці з нацыянальнымі сцягамі. Акцыя была прымеркаваная да гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

Размова з экспертам:

"Увядзенне прэзідэнцкай улады супала з абмежаваннем дэмакратычных правоў людзей"

 

Дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў

 

Што было зроблена для таго, каб збудаваць незалежную Беларусь і ці скончылася яна пасля адмовы ад нацыянальных сімвалаў? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмеркавалі з дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, старшынёй Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым.

Слухаць размову цалкам:

Рэгіянальная тэма:

"Вырашальнай была размова маці з падатковым інспектарам"

Фота: pixabay.com

55-гадовая прадпрымальніца з Гомеля выкінулася з балкона. Напярэдадні ў жанчыны канфіскавалі тавар на тысячу долараў.

Прадпрымальніцу чакаў суд, на якім яна мусіла расказаць пра паходжанне тавару і прадставіць усе дакументы на яго. Аднак, па словах яе знаёмых, жанчына псіхалагічна накруціла сябе і вырашыла здзейсніць самагубства.

Наша карэспандэнтка Маша Калеснікава паразмаўляла са сваякамі гамяльчанкі.

 

На фота Радыё Свабода Любоў Санкевіч

Яны не пагаджаюцца: "Няхай саджаюць мяне ў турму, мне няма за што плаціць!"

Рубрыка “Ты можаш”:

“Усе факты парушэнняў мы хочам давесці да суда — і беларускага, і міжнароднага”

Каардынатар кампаніі назірання “Права выбару” Дзяніс Садоўскі

Чаму сачыць за яўкай выбаршчыкаў гэтак жа важна, як за падлікам галасоў, расказвае каардынатар кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі