
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Патрыярх Кірыл заявіў, што вяршэнства правоў чалавека пачало выгнанне Бога з людскога жыцця і жыцця грамадства. Такую заяву зрабіў патрыярх Кірыл пасля літургіі ў Маскве. Ці сапраўды правы чалавека супярэчаць праваслаўнай дактрыне?
Рэгіянальная тэма:
Кіраўнік БТ: 95% іпэшнікаў спакойна працуюць ва ўмовах указа №222

Пераважная большасць прадпрымальнікаў спакойна працуюць ва ўмовах указа аб сертыфікатах. Пра гэта 20 сакавіка ў тэлепраграме "Клуб рэдактараў" заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.
Ці сапраўды іпэшнікі вярнуліся на рынкі і ці плануюць яны змагацца за свае правы або прыстасоўвацца да новых рэаліяў?
Размова з экспертам:
Яўген Магда: Масква будзе максімальна зацягваць перамовы па вызваленні Саўчанка

Расійскі суд прыгаварыў грамадзянку Украіны Надзею Саўчанка да 22 гадоў пазбаўлення волі. На яго зачытванне было адведзена два дні. Пракуратура патрабавала для ўкраінкі 23 гады турмы, нібыта, за забойства двух расійскіх журналістаў. У выніку лётчыцу прызналі вінаватай і прысудзілі да 22-х гадоў зняволення.
Шэраг міжнародных арганізацый, а таксама лідары усіх краін Еўрасаюза заклікалі кіраўніцтва Расіі вызваліць украінскую лётчыцу. Аднак, расіяне праігнаравалі гэтыя патрабаванні.
Рубрыка “Самаабарона”:
Гродзенскія таксісты пратэстуюць супраць тэрміналаў для банкаўскіх картак

Пратэстныя настроі цяпер пануюць не толькі сярод прадпрымальнікаў, але і сярод гродзенскіх таксістаў. Некалькі дзясяткаў таксістаў аднеслі заявы ў аблвыканкам, у якіх яны выступаюць супраць тэрміналаў для банкаўскіх картак. Таксісты лічаць, што кошты на тэрміналы, якія ім навязваюць, неадэкватныя.
Рубрыка “Ты можаш”:
Актывіст дабіўся вяртання грошай за нявыдадзеныя нумары газеты

Паводле падлікаў чытача, у 2015 годзе мясцовае выданне недавыдала чатыры нумары. Але вяртаць за іх грошы актывісту ніхто не планаваў.
Барыс Вырвіч. Фота narodny.org