Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 17.03.2016

17/03/2016 - 17:00

Суд Цэнтральнага раёна Мінска паспрабаваў асудзіць за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў вядомага філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Сам філосаф 15 лютага, калі праходзіла акцыя, нават не быў у Беларусі. Суду ён прадставіў і квіткі на самалёт, і штампы памежнай службы ў пашпарце, якія даказваюць, што ён пакідаў краіну.

Супраць Мацкевіча ў судзе сведчылі міліцыянты, атрымліваецца, што супрацоўнікі МУС пад прысягай суда хлусілі. Уладзімір Мацкевіч перакананы, што “татальная хлусня стала судовай практыкай, якая нясе пагрозу кожнаму грамадзяніну” нашай краіны.

Маладую маці з Бабруйска асудзілі за тое, што яна нібыта напала на міліцыянта, які не дазволіў ёй забраць дачку з лякарні. Хаця па фотаздымках з месца здарэння бачна, што сілу ўжыў акурат супрацоўнік міліцыі. Тым не менш, бабруйчанка Настасся Навоева патрапіла ў СІЗА. А яе дзяцей забралі ў дзіцячы прытулак. Жанчыну не пакінулі за кратамі, а прысудзілі ўмоўнае пакаранне.

Тады маладая маці звярнулася ў суд, каб ёй вярнулі дзяцей, і выйграла справу. Але гісторыя атрымала нечаканы працяг.

Размова з экспертам:

З якімі цяжкасцямі ў Беларусі сутыкаюцца бацькі дзяцей-мулатаў?

Мы пагутарылі з кіраўніцай фонду “Мулат” Марынай Ракавай, якая асабіста сутыкнулася з праблемай выхавання дзіцяці-мулата ў нашым грамадстве. Таму і вырашыла стварыць фонд, які духоўна і сацыяльна дапамагае такім дзецям і іх бацькам.

У Магілёве актывісты змагаюцца за Грабянёўскае возера, стан якога апошнім часам катастрафічны. Гэта прызнаюць і мясцовыя ўлады. Але сродкаў у іх хапіла толькі на заключэнне эколагаў аб стане гарадскога возера. Чыноўнікі лічаць, што ў экалагічнай праблеме вінаватыя чайкі, які пасяліліся на востраве, мясцовыя актывісты бачаць праблему ў іншым. Каля возера знаходзіцца катэджны пасёлак, у якім няма цэнтральнай каналізацыі.

Жыхару Брэста Віталю Казаку не дазволілі на Масленіцу спаліць пудзілы бюракрата і карупцыі. Што крамольнага пабачылі мясцовыя чыноўнікі ў такім крэатыўным святкаванні?